epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"Колькі той радасці у чалавека!.."

* * *

Колькі той радасці у чалавека!

Болей работы, трывогі, турбот...

Ды сустракае вясною спрадвеку

З радасцю чыстай ён птушак прылёт.

 

Выгляне стомлены шпак са шпакоўні,

Першае лісце пачне шалясцець —

І ўжо на сэрцы лягчэй і спакойней,

Сам ты гатовы кудысьці ўзляцець.

 

Скажа таварыш твой шчырае слова,

З добрай усмешкай унук падбяжыць,

Робіцца зноўку твой свет адмысловым

І адчуваеш, як хораша жыць...

 

Сёння мне зранку працуецца весела:

Стукнула звонка ў шыбу пчала,

Ластаўка смутак крылом перакрэсліла,

Ліпа цвісці на двары пачала.

1979


1979

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан