epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

Маладзейшым

Вы мне нічым не абавязаны,

Жадаю гучнай вам вядомасці.

Але было ўсё ж нешта сказана:

Яно у вашай падсвядомасці.

 

Я вас не няньчыў і не песціў,

Ды нечы шлях крыху прадбачыў.

А лепшыя складзеце песні —

Не пазайздрошчу, не заплачу.

 

І на кручок пралаз не клюньце,

Бо прададуць (спярша паліжуць).

І на мае парады плюньце,

А болей кніжак, добрых кніжак.

1972


1972

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан