epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

Мастадонт

У яго жалезны кожны тэзіс

І цытат жалезных грозны звон.

І чаго, чаго ў навуку лезе

Гэты мастадонт?

 

Выбівае п'едэстал з-пад Ніцшэ,

Шпенглера лупцуе, аж касее,

А на кожнай вузенькай спаднічцы

Вочы сее.

 

Цёмны ідал, кнырысты і дужы,

Што яму да ісціны жывой!

Ён стагоддзяў мудрасць тупа душыць,

І бяднееш ты, сучаснік мой.

 

Толькі ён сябе не лічыць лішнім,

На цытатным корме раздабрэў.

Дзе тут дыялектыка?

Калі ж ён

Грукнецца, загнецца, адамрэ?

1975


1975

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан