epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"Мітынгі вялікай рэвалюцыі..."

* * *

Мітынгі вялікай рэвалюцыі —

Боль адзін,

І стогн адзін,

І гнеў адзін.

Сходы для будзённай рэзалюцыі —

Шум адзін,

І сум адзін,

І сон адзін.

 

Словы праўды,

Нас вы ратавалі

У часіны грозных небяспек.

Словы фальшы,

Вас па рытуалу

Мямліць раўнадушны чалавек.

 

А хацеў бы я збіраць натоўпы

Дружных, але стомленых людзей

Толькі

Для вялікай справы,

Толькі

Ў тыя дні, калі набат гудзе.

1965


1965

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан