epub
падключыць
слоўнікі
Націскайце на
словы ў тэксце
"Мне не патрэбны суцяшэнні..."
* * *
Мне не патрэбны суцяшэнні...
Хоць раз задумайся сама.
Прыйшла. Прынесла спусташэнне
Не як тайфун, а як чума.
Няма ні крыўды, ні адчаю,
Нянавісці і той няма,
І за халоднай шклянкай чаю —
Адна сцюдзёная зіма.
1972
1972
Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан