epub
падключыць
слоўнікі
Націскайце на
словы ў тэксце
"Наніжы на нітачку каралі..." (Тані)
* * *
Наніжы на нітачку каралі
З ягад падмарожаных рабін.
Слоўцам ні адным не дакараюць
За тваё жыццё дачка і сын.
Хай сабе там нешта не ўдалося,—
А па-чалавечы ты жыла...
У касу тваю і гэта восень
Срэбнай павуцінкі не ўпляла.
1976
1976
Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан