epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

Напаўголасу...

Галандыя ці Турцыя —

Даруйце прастаку —

Усюды прастытуцыя,

Усюды прастыту...

 

Жаночая, мужчынская,

Паўзучая змяя,

Бязвусая, маршчыністая,

Нават лесбія...

 

Аўфвідэрзэйн, Германія!

Круці вінты, карма.

І ў Кілі наркаманія,

І ўсюды наркама...

 

І ў старамодным Лондане,

Што ад дажджу распух,

Як лоўля рыб падлёдная —

Туманная распу...

 

Туга людзей прыціснула,

Ідзі і пратэстуй.

А слабака стрыптызная

Захопіць прастыту...

 

Гэй, хіпі, хіпі, хіпі,

Калматыя пратэсты...

А свет не толькі гібель,

А свет яшчэ братэрства,

 

А свет яшчэ змаганне

З няпраўдаю, з багамі,

Дык трэба быць з мазгамі

Пад дзікай валаснёй.

1972


1969?

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан