epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"Наш правадыр і не ведаў..."

* * *

Наш правадыр і не ведаў,

Што ў Беларусі бываў,

Што ён і ў Брэсце абедаў

І ў Мінску не раз начаваў.

 

Верыцца ў гэта прачула,

З глыбіняў сэрца ідзе:

Сваімі вушамі чулі

Ад самых надзейных людзей.

 

Заходні фронт ён наведаў,

Вядома, падпольна, тайком.

Ён ведаў пра ўсе нашы беды,

Стварыў не адзін рэўком.

 

Не ўздумайце людзям пярэчыць,

Пакрыўдзяцца на гады.

Хай свеціцца праўдаю вечнай:

Ён быў тут

І будзе заўжды.

1977


1977

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан