epub
падключыць
слоўнікі
Націскайце на
словы ў тэксце
"Нешта журботнае вецер пяе..."
* * *
Нешта журботнае вецер пяе
У лясах парыжэлых.
Аддам я ўсе перамогі свае
За адно паражэнне.
А ты не хочаш у палон мяне браць,
Не хочаш майго разгрому...
Сцюдзёным агнём Рабіны гараць,
Ні цішыні,
Ні грому.
1972
1972
Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан