epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"Пакуль бясконцая..."

* * *

Пакуль бясконцая

Ноч настане,

Са мной мой вечар,

Зарой замглёны.

Змрок асядае

На лес пластамі:

Камлі — у цемры,

У сонцы — кроны.

 

І гулам лесу

Закалыханы,

Пачаў без болю

Думаць аб смерці,

Што напалову

Я закапаны

Начною цемрай

Па самае сэрца.

1979


1979

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан