epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"Прыляцелі з Канады і Бірмы..."

* * *

Прыляцелі з Канады і Бірмы,

Знемаглі ад высокіх турбот.

— Прад’явіце багажныя біркі,—

Патрабуе аэрапорт.

 

Мы не з Бірмы.

Жывём ля Нямігі,

Нешта пішам штодня у блакнот.

— Прад’явіце не біркі, а кнігі,—

Скажа некалі ўсім нам народ.

 

— Ці глыбока праніклі вы ў душы,

Ці высока ўзляцелі да зор?

І, пазбаўлены крывадушша,

Нам падпіша народ прыгавор.

1974


1974

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан