epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"Пупышкі на вербах гнуткіх..."

* * *

Пупышкі на вербах гнуткіх —

Гэта вясны пачатак.

У тэлефонных будках

Пачуўся шчэбет дзяўчатак.

 

Хоць халадком яшчэ вее,

Жанкі басаножкі абулі.

Сон прадаюць на скверах

Прыгарадныя бабулі.

 

У бляску і сонечным дыме

Вуліцы і дарожкі.

Усе мы вясной маладыя

І звар’яцелыя трошкі.

 

Жонка ад вокнаў гоніць:

— Куды ты, куды пазіраеш?

Насупраць мяне на балконе

Дзяўчына ужо загарае.

1977


1977

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан