epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"Сцякае дождж з далоняў светлых лесу..."

* * *

Сцякае дождж з далоняў светлых лесу,

Пажоўклы мох бясшумна п’е ваду.

Мне сёння ты патрэбна да зарэзу,

Дай толькі знак —

І ў момант я прыйду.

 

Вучуся век з людзьмі сумленна ладзіць...

Сячэ душу мне бліскавіц агонь,

І без папрокаў хочацца пагладзіць

Цяпер тваю шурпатую далонь.

1976


1976

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан