epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

Секунда

Галоўны Захавальнік Часу

Падарыў чалавецтву секунду,

Кожнаму з нас па секундзе —

Тры з паловай мільярды секундаў,

Больш як дзевяць гадоў жыцця.

 

Колькі можна пасеяць зерня

За секунду.

Крылатыя д’яблы

Тоны смерці паспеюць скінуць

На дзяцей.

А грудзі салдата

Чалавецтва прыкрыюць ад смерці

За секунду.

Адну секунду.

 

Тры з паловай мільярда секундаў

Больш як дзевяць гадоў жыцця,

Як шкада, што многія з нас

Не заўважылі гэтай секунды.

1972


1972

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан