epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"Стаяла хмара нерухома..."

* * *

Стаяла хмара нерухома

У жыце спелым.

Ад першага удару грому

Аж пачарнела.

 

Гром пахіснуў яе, пасунуў,

Разгойдаў жыта...

Павеяла цяжкім, і сумным,

І перажытым.

 

З табой блукаў тут да світанкаў...

Цяпер з-пад сосен

Гляджу адзін, як гром маланкай

Дождж белы косіць.

1977


1977

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан