epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"Там, дзе ўмоўная конская сіла..."

* * *

Там, дзе ўмоўная конская сіла,

Умоўная шклянка віна

І ўмоўнае паліва,

Хоць бухгалтарам гэта міла

І не лічбаў у тым віна,—

Там паэзіі ані каліва.

1978


1977?

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан