epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"То ў працы, то ў дымным паходзе..."

* * *

То ў працы, то ў дымным паходзе,

У потнай штодзённай турбоце,

А зрэдку ў лясах на выгодзе

На роднай любімай зямлі

Найлепшыя годы праходзяць,

А ў нас, пастарэлых, прайшлі.

 

Мы лішняга шчасця не просім,

Украдзенай славы не носім

І нават аб тым не галосім,

Што сэрцы навекі замруць.

Мы ўсе, нібы зерні з калоссяў,—

З зямлі ды ізноўку ў зямлю.

1977


1977

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан