epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"Вось яшчэ малое намаганне..." (Турабу Тула)

* * *

 

Вось яшчэ малое намаганне,

І дакладна ўсё успомню я...

Недзе ў Бухары ці Намангане

Ты ішла, харошая мая.

 

У такой вясёлкавай спаднічцы,

А на кофце трыццаць тры касы.

Пэўна, я на сто гадоў спазніўся,

Не сустрэў раней такой красы.

 

На яе глядзець было няёмка,

Толькі немагчыма не глядзець.

Са спякотнай казкі незнаёмка

Некуды спяшалася паспець.

 

Як фазан, прашастала імкліва,

Пазаві — я следам паспяшу...

А мой друг Тураб глядзеў раўніва

На маю славянскую душу.

1974


1974

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан