epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"З працы пачынаецца Купала..."

* * *

З працы пачынаецца Купала,

З песні, што яднала ўсіх людзей;

З казак, дзе крыві і слёз хапала,

З калыханкі, сонца і надзей.

 

З болю пачынаецца, з пратэсту,

З прыгавору гнеўнага панам...

І прыйшлі мы з ім у свет братэрства,

І дарог не трэба іншых нам.

1972


1972

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан