epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"Зямля мая то мяккая, то мулкая..."

* * *

Зямля мая то мяккая, то мулкая,

Ад навальніц прасторная і гулкая —

Такая непаўторная заўсёды.

 

Ад спёкі разамлелая, спакойная,

Бярозавая, бэзавая, хвойная —

Яна найпрыгажэйшая заўсёды.

 

У кожнага свае лясы, і ластаўкі,

І песні, і жаночы голас з ласкаю —

Яны мне найраднейшыя заўсёды.

 

І зоркі нашы, і сцягі гарачыя

Вялікай перамогаю адзначаны —

Адданы ім я ўсюды і заўсёды.

1974


1974

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан