epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"Зерне праўды і праўда зерня..."

* * *

Зерне праўды і праўда зерня —

Тут істотная розніца ёсць.

Пышната экспанатаў музейных

Не ўлагодзіць жытнёвую злосць.

 

Зерне любіць на цёплай далоні

Перад новай сяўбой паляжаць.

Зерне верыць: не заўтра, а сёння

Будуць людзі яго паважаць.

 

І тады яно закаласуе,

Колас будзе паўнюткі надзей.

І тады яно прагаласуе

За багацце і шчасце людзей.

1965


1965

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан