epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"Зніклі галёшы..."

* * *

Зніклі галёшы —

Туды ім, старым, і дарога!

З добраю славай

Конныя лавы

Ў палях адгулі.

Знікаюць валёнкі —

Значыць, цяплей на зямлі...

Як толькі сумленне знікае —

Трубіце трывогу.

1976


1976

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан