epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"Жывая рака у няспынным руху..."

* * *

Жывая рака у няспынным руху,

Размыла хуткасць абрысы бору.

І засталася на сэрцы скруха,

Што нам заўсёды вакзалы дораць.

 

І буду думаць я паўдарогі

Ўсё аб табе, аб табе, а потым

Стамлюся трохі, забуду трохі:

Сустрэчы, справы, званкі, работа.

 

Найлепшая з нашых дарог —

Дарога

Дадому.

Ад’едзеш сто вёрст зваротных,

І зноў аб табе, аб табе трывога,

І зноўку думкі аб доме родным.

1974


1974

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан