epub
 
падключыць
слоўнікі

Робэрт Бёрнс

Прыгожы званочак

Вясна прыходзіць з радасцю, з усмешкай,

А хмурая Зіма не хоча адыходзіць.

З гор крышталёвыя струменьчыкі імчацца.

Яснюткія нябёсы, дзе сонца ўзыходзіць.

Празрысты ранак прабіваецца праз горы,

Пад вечар сонца з хвалямі гуляе.

Усё жывое радуецца сонцу,

Ды дзе ж званочак любы мой блукае?

 

Квяцістая Вясна вядзе за руку Лета,

І хутка Восень золатам заззяе.

Панурая Зіма уселася на ўзгорках,

Пакуль Вясна ў пупышках набрыняе.

Ў нязменным і вясёлым карагодзе

Змяняюцца ўвесьчасна кварты года,

Нязменна толькі я любуюся Званочкам,

Якою б ні была прырода.

 



Пераклад: Алена Таболіч