epub
 
падключыць
слоўнікі

Робэрт Брыджэс

Салаўі

Мабыць, грымяць ад гімнаў тыя горы,

адкуль вы родам,

Там ручайкі імчацца, іх песні

ў зялёных долах

Вы пачулі.

Дзе ж зорныя лясы?

Каб мог блукаць там я

Сярод чароўных кветак, якім цудоўнае паветра

Дае жыццё ўвесь год!

 

Не, горы апусцелі,

а ручайкі засохлі.

І наша песня - плач пакутнага жадання,

што сон наш гоніць

Ды сэрца боль.

А іх таемныя

І мроі, і чаканні,

Ніякай інтанацыяй, ніякім рытмам

Нельга перадаць.

 

Да вас, захопленых вандроўнікаў,

даносім мы

Усе сакрэты ночы,

а пасля,

Калі ўжо ноч адступіць,

З лугоў мядовых,

з травеньскіх лясоў,

Мы спім, пакуль пяюхі дзённых хораў

Світанак сустракаюць.



Пераклад: Алена Таболіч