epub
 
падключыць
слоўнікі

Рознае

«Ласачка, ласачка!..»

- Ласачка, ласачка!

Дзе была?

- У Бога.

- Што рабіла?

- Кросны ткала.

- Што зарабіла?

- Кусочак сала.

- Дзе ж тое сала?

- Кошка ўкрала.

- А дзе тая кошка?

- Пад печ пайшла.

- А дзе тая печ?

- Агонь спаліў.

- А дзе той агонь?

- Вада заліла.

- А дзе тая вада?

- Вол папіў.

- А дзе той вол?

- Доўбня ўбіла.

- А дзе тая доўбня?

- Шашукі паелі.

- А дзе тыя шашукі?

- Куры паклявалі.

- А дзе тыя куры?

- На мора паляцелі.

- А дзе тое мора?

- Красачкамі зарасло.

- А дзе тыя красачкі?

- Дзеўкі парвалі.

- А дзе ж тыя дзеўкі?

- Хлопцы пабралі.

- А дзе тыя хлопцы?

- На вайну пайшлі.



Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая