epub
 
Падключыць
слоўнікі

Рознае

«Раз, два, тры, чатыры, пяць...»

Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць,

Выйшаў ясны месяц,

А за месяцам луна,

Выйшла дзевіца-слуга.

- Ты, слуга, падай карэту,

А я сяду і паеду.

Ты, слуга, падай мятлу,

А я сяду памяту.

Раз, два - кружава,

Тры, чатыры - пачапілі,

Пяць, шэсць - кашу есць,

Сем, восем - сена косім,

Дзевяць, дзесяць - грошы весіць.

Грош згубілі, два знайшлі -

У карчму пайшлі:

Чай п'юць, кружкі б'юць,

На стол грошыкі кладуць.




Беларуская Палічка: http://knihi.com