epub
 
падключыць
слоўнікі

Рупэрт Брук

Зменлівасць

 

Ёсць нейкі дзіўны свет там, на нябёсах,

Непадуладны ані дню ні ночы.

Там Праўда, Вера, Мудрасць, Дабрыня

Зліліся ў вечнай згодзе ў сваіх лёсах.

 

І толькі цень ад іхняга святла

Нас грэе на зямлі, дзе сумна й горка

Там зорка прыгажосці, нязгаснага кахання зорка

Для сэрцаў закаханых узышла.

 

Уздыхаем, усміхаемся, цалуемся,

Ды пацалунак той нявечны, як і позірк.

Прытулак для кахання - наша сэрца.

Як лёгкія саломінкі, ўсплываем ў цёмнай плыні.

Прытулімся, ізноў каб адысці у вечнасць.

Смех памірае з вуснамі.

Каханне памірае з любай.



Пераклад: Алена Таболіч