epub
 
падключыць
слоўнікі

Сакрат Яновіч

Доўгая сьмерць Крынак

У заімшэлыя Крынкі, куды зьнікае правінцыяльны шлях, прыяжджаюць рэйсавыя аўтобусы. Яшчэ з пасажырамі. Зьяўляюцца й аўты, абнюхваючы ўпатканыя завулкі, каб упаўзьці ў нечыя вароты (пад брэх сабарна). Часам ламарэньдзіць паміж платамі грузавік з брызэнтавым гарбом, сунучыся ў шорганьні галіноўя запушчаных прысадаў (нешта вывозіць). Прашляпае забарадзелы абадранец; дзесьці кідае ябукамі, бы каменьні на крушню, малады п'яніца.

Тут чамусьці ўсё восень, ці лета а ці зіма. Не зразумець мне, дзеля чаго жывуць у Крынках людзі. Даўным-даўно павінна іх ня быць; урослыя ў зямлю будынкі й размытыя вуліцы тут будуць укрытыя сьвяжуткімі бярэзьнічкамі, грыбнымі пералескамі. Пушча атуліць непатрэбную ў капіталізм ваколіцу: на колішніх загонах забуяюць мядзьведжыя маліньнікі, завядуцца дзікі пад дубовымі падрубамі й пачнуць пасьціся казюлі на ўтравелых прыгуменьнях... Позьніцца прыход сюды новай цывілізацыі гораду й лесу. Вінаватыя ў гэтым, вядома, палякі, перабіраючыся ў пакінутае беларусамі фэадальнае староньне. Бессэнсоўна яны мяркуюць, што хоць у Крынках, гэтым пасьляхалопскім цені гораду, можна выжыць... А ў іх-жа магчыма толькі ціха памерці.


1981-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая