epub
 
Падключыць
слоўнікі

Сэмюэл Коўлрыдж

Адказ на пытанне дзіцяці

Ты пытаешся, пра што птушкі гавораць? - Дрозд, канаплянка,

Ластаўка, голуб кажуць «кахаю» ўжо з ранку.

Зімою маўчаць, бо вецер так дзьме і сярдуе,

Што словы іх - ну, ніхто, аніхто не пачуе.

Цяпло пасылае ўзгоркам пралескі, лісточкі - бярозам.

Смяюцца, кахаюць - на злосць сакавіцкім марозам.

«Кахаю, кахаю», вы чуеце - птушкі спяваюць.

Ад сонца да зорак, нават калі засынаюць.

Жаўрук, з вясялосці тае і кахання,

Ў нябёсах над полем спявае ад рання да рання.

Спявае, спявае, ўвесь час ён спявае,

«Кахаеш мяне ты? - Бязмерна кахаю!»

Спявае жаўрук, ажно змоўкла ўсё, ціха,

Бо моцна кахае яго жаўручыха.



Пераклад: Алена Таболіч

Беларуская Палічка: http://knihi.com