epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

30-га (бяс)снежня

Час і жыве, і крочыць незалежна,

Ніхто яго спыніць не зможа руху.

За вокнамі трыццатага (бяс)снежня,

А снегу і зімы у нас — ні духу.

 

Туман учора,

Сёння дождж слязлівы,

Няўтульнаць і пахмурнасць невясёлая.

Плюс пяць тэмпература, як на дзіва,

Зямля, як дзеўка на панэлі, голая.

 

На носе Новы Год,

За ім — Каляды,

Недаспадобы ўсім такія зімы.

А птушкі і бяздомнікі ўсе рады,

І вельмі рады я за іх і з імі.

30.12.2017


30.12.2017

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.