epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

31-я гадавіна

Час ідзе, час ляціць няспынна

Цераз будучыню ў нікуды.

Трыццаць першая ўжо гадавіна

Нашай страшнай агульнай бяды.

 

Дата нашай мінуўшчыны страшнай

Й нашай будучыні...

Якой?

Мы з бядой — сам-на-сáм,

Ў рукапашнай,

Мы — жывыя і... «вечны спакой».

 

Нам змагацца з чужымі грахамі,

Выгляд робячы — глух і нем.

Нам змагацца й нашчадкам —

Вякамі!

Радасць сеялі — гора жнем.

 

Нібы прывідны меч Дамоклаў,

Цень Чарнобля над намі —

Чужы.

Штось статыстыка сёння змоўкла

Пра заўчасных магіл крыжы.

26.04.2017.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.