epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

А хто мы ўсе?

Нас час уздыблены нясе,

То скуліць, то уздыме.

А хто тут я, а хто мы ўсе

У гэтай блытаніне?

 

Я тых, хто з краю, не міну,

Нягоднаму б на покуць

Ён локцем ткне пад рабрыну,

Хто перад ім — пад локаць.

 

Адно мы — творчая сям’я,

Час знуліць нас ці ўздыме.

Ды не удзельнічаю я

У гэтай штурханіне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.