epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

А і Б

Не бачыліся мы

аж ад сканчэння школы,

І часу, і падзей

не мала адгуло.

Ты выглядала кідка,

нібы кароль той голы,

Хоць, праўда, сёе-тое

ўсё ж на табе было.

 

Затым жыццё

шляхі размежавала нашы,

Я ў ціхай вёсцы жыў,

а ты ў жыцці сталічным.

Дарэчы, і вучыліся

тады мы ў розных класах —

Я ў класе «а», ты ў «б» —

і гэта сімвалічна.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.