epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

А я вярнуся

Пайду з жыцця,

але вярнуся,

Як бы стагоддзі ні гулі,

Да вас, жывых,

Да Беларусі,

Да неба,

Сонца,

Да зямлі.

 

Надыдзе дзень,

хоць сонца села,

Жыццё не схіліць галавы.

Не можа быць,

Каб спарахнела

Жывое слова,

Твор жывы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.