epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

А сэрца не рада

Пусціў мяне Бог у жыццё —

а сэрца не рада,

Хоць ёсць тут святло і цяпло,

любоў і спагада.

Але сярод мора святла

ёсць брудныя плямы,

Якія стварае не Бог,

не д’ябал — а самі.

Яны — упіваюцца ў сэрца

шалёна і люта,

Яны — раз’ядаюць душу,

нібыта атрута...

Пусціў мяне Бог і ў паэзію —

з крыламі буду!..

І тут — мафіёзнасць

і плямы нятворчага бруду.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.