epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

А што яшчэ?

А што яшчэ мне засталося?

Ўплятаць у сумныя радкі

Рэха былога шматгалосся,

Бязгучнасць кропель са шчакі.

 

А што мне засталося болей,

Прыціснутаму ды мяжы?

Маўчаць — і зноў маўчаць ад болю,

А кожнаму радку даць волю

Крычаць распятым на крыжы.

 

А што мне засталося сёння?

Пісаць!

Пісаць!

А што яшчэ?

Пра плыні крыўд і слёз бяздонне,

Якое праз душу цячэ.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.