epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

A суддзі хтo?

Мяне вы асудзілі на бязвеснасць,

Хоць ваш Пегас храмы, з адным крылом,

I гэтым скарацілі вы адлегласць

Між днём і ноччу, між дабром і злом.

 

За кволенькія творчых ніў усходы

Хавалі вы сапраўднае нутро.

Як карты, тасавалі ўзнагароды

He горш за тых дзядоў з Палітбюро.

 

Каб больш сабе ўрваць — ляцелі куляй,

Лавілі славу ў спрэлае сіло.

Пеў хтосьці пеўнем, іншыя — зязюляй,

Ну, а мяне між вас — як не было.

 

Без сэнсу — бессэнсоўная славеснасць,

Без мудрасці яна — ні сё, ні то.

Мяне вы асудзілі на бязвеснасць,

Задумацца не грэх: — А суддзі хто?


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.