epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

А ты?

Я без цябе —

Песня без слоў.

Я без цябе —

Ночы без сноў.

Я без цябе —

Сум у цішы

Я без цябе —

Верш без душы.

Я без цябе —

Промнік астылы,

Я без цябе —

Мара без крылаў.

Я без цябе —

Ноч у акне...

Я ўсё ды я,

А ты без мяне?..



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.