epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

А вяртаемся...

— Ці сустрэнем дзень мінулы?

— Немагчыма!

— Ну а век мінулы?

— Скулу! Немагчыма!

— А ці вернемся ў пячору?

— Немагчыма!

— А ў зародкавае ўчора?

— Немагчыма!

Што прыстаў ты з «ці магчыма»?,

Што пытаешся:

Ці ж глухі ты: не-маг-чы-ма!

— А вяртаемся...


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.