epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Абгрунтаванне

Абгрунтаваць сябе на гэтым свеце

Тэарэтычна прагнем

І практычна

Практычнасці вяршыня —

нашы дзеці,

Мы й дом будуем,

дрэвы на прыкмеце,

Тэорыя ж імчыць

больш дынамічна.

 

О гэта наша

з «не хачу» змаганне!

Змагання вынік не адразу бачым.

Ёсць і ў мяне галоўнае жаданне —

Хачу я, каб маё абгрунтаванне

Было бясспрэчным

І пераканаўчым.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.