epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Абвяргаю!

І хто сказаў, што ў Беларусі

Дух беларускасці памёр?

Хлусня!

Тады ўжо лепей схлусіць,

Нібыта ў нас няма азёр.

 

Я абвяргаю далікатна,

І вось што выкажу яшчэ:

Памрэ тады, калі папятна

Вада рачная пацячэ.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.