epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ах, як добра...

Ах, як добра, што на лес

Рос я гледзячы.

На страху жыцця б ці ўзлез,

Дома седзячы?

 

Ці убачыў бы усход,

Сцежку Млечную,

Каб сядзеў, нібыта кот,

Па-за печкаю?

 

Ці круціўся б у віры

Жыцця здольнага?

Ці патрапіў бы ў сябры

Ветру вольнаму?

 

Ці вядомы быў бы я

Ўсім бяздомнікам?

Ці была б душа мая

Гору помнікам?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.