epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ах, як не хапае...

Шар зямны —

То тут, то там ў агні

Ад гульні палітыканскай нечай.

Ах, як не хапае

ў нашы дні

Розуму й развагі чалавечай.

 

Ах, як вельмі проста

ў нашы дні

Ад прымусу нечага памерці.

Ах, як не хапае цеплыні,

Каб дайшла ад сэрца і да сэрца.

 

Жорсткасць часу,

Госпадзі, спыні!

Дай надзею, Божа,

калі можна!

Ах, як часта

людзі ў нашы дні,

З Богам на губах

жывуць бязбожна.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.