epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ах, неба...

Ах, неба — месяц, зоркі,

Бяздонне, глыбіня.

Світанкі, надвячоркі,

Канец, пачатак дня.

 

Ах, неба — глыбы-хмары,

Нашэсце навальніц,

Перад якім абшары

Паклоняць дрэўмі ніц.

 

Ах, неба — жах таемны,

Маланкі, перуны.

Выток дажджоў прыемных

І снежнай белізны.

 

Ах, неба — сонца ласка,

Бязвоблачны блакіт.

Ах, неба — быль і казка,

Ах, неба — меч і шчыт.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.