epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ачышчальная споведзь

Грашыць мы можам столькі,

Колькі хочам,

Сярод віна,

Жанчын,

Садомаўскіх начэй.

Мы ведаем —

Калі ў грахоўнасць збочым,

Трэба імчаць да споведзі хутчэй.

 

І нават грэх вялікі

Стане смешным

І спавядаюцца усе

Нізы й вярхі,

Бо поп — ён чалавек,

Таму таксама грэшны,

Ён адпускае ўсе нашы грахі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.