epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ад Бога

Міхасю Пазнякову

 

За сябра я заўсёды

Парадваца гатовы.

Ён не угоднік моды,

Ён носьбіт роднай мовы.

 

Паэзія жывая

І прозы стыль напеўны —

Так, талент не бывае

Без шчырасці душэўнай.

 

Таго й другога многа

Ў душы яго крынічнай.

І шмат чаго ад Бога

Жыве ў ім гарманічна.

 

Ён муж і чулы бацька,

Дзядуля ганаровы.

Шмат кніг яго —

Багацце

На ніве роднай мовы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.