epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ад Бога мы

З матуляю пяшчоціцца

Дзіця, дзіця.

Адтуль вытокі творчасці —

З жыцця, з жыцця.

 

Ад калыханкі мацінай

І ад зямлі,

Каб на духоўнай спадчыне

Мы ўсе раслі.

 

Шлях па жыцці то звілісты,

То зноў прамы.

Адкуль мы ўсе з’явіліся?

Ад Бога мы.

 

Шукаем мы настойліва

На ўсё адказ.

Мы будучыні дойліды —

Час выбраў нас.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.