epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ад бацькоўскай зямлi

Ад бацькоўскай зямлi,

Ад празрыстых крынiц

Назапасiў я сiлы для ўзлёту.

I таму ацалеў сярод злых навальнiц,

Што ляцеў, не пужаўся грымотаў.

 

Ад бацькоўскай зямлi,

Ад маiх землякоў

Прарасту, нараджуся нанова.

I тады затрапеча, праб’ецца з вякоў

I маё ўсхваляванае слова.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.