epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ад ідэі да падзеі

Колькі ў свеце падзей,

У жыцці, а не ў сне.

Колькі ў свеце люзей,

Кожны — носбіт ідэй

І карысных, і не.

 

He даюць перакур

Нам падзеі — пад дых.

Як ад сонечных бур,

He схавацца ад іх.

 

Хто нас так пакараў?

Рух, кароткія сны,

Калаўрот мірных спраў,

Ад вайны да вайны.

 

Кашу хтось заварыў,

А расхлёбваць усім.

Хтось капае абрыў,

А над ім мы стаім.

 

Часу млын не стаіць,

Перадых — ўсё радзей.

І працягваем жыць

У палоне падзей.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.